26 снежня 2024, Чацвер, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі рубель абваліўся пасля заявы Парашэнкі

3
Расейскі рубель абваліўся пасля заявы Парашэнкі

Рубель знізіўся да даляра на 1,7% да 66,45 руб, пасля негатыўных каментароў прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

А 10.00 інфармагенцтва паведаміла, што перамовы «нармандскай чацвёркі ў Менску» завяршыліся. Лідары Украіны, Расеі, ФРГ і Францыі ненадоўга пакінулі залю перамоў. Перад вяртаннем у залю да Мэркель і Аланда Парашэнка сказаў журналістам, што «пакуль добрых навінаў няма». Ён таксама заявіў аб «непрымальных» умовах, якія Расея выстаўляла на перамовах, гаворыцца ў онлайн-трансляцыі «Коммерсанта». Да гэтага СМІ варажылі аб сутнасці дасягнутых дамоўленасцей у досыць пазітыўным ключы, а іх крыніцы выказвалі ўпэўненасць, што выніковы дакумент абавязкова будзе падпісаны, пішуць «Ведомости».

На адкрыцці таргоў курс рубля пайшоў уверх на чаканнях добрых навінаў, паведамляў крыху раней «Интерфакс». Першыя ўгоды што да даляра ЗША прайшлі на АГС у чацвер у межах 65,0-65,35 руб/$1, у сярэднім за дзве хвіліны курс склаў 65,19 руб/$1, гэта на 6 капеек ніжэй за ўзровень папярэдняга закрыцця. Курс еўра быў у раёне 73,8 руб/EUR1, адступіўшы на 15 капеек. Кошт бівалютнага кошыка ($0,55 і EUR0,45) абрынуўся на 9 капеек, да 69,07 рубля.

Напрыклад, у мікраблогу карэспандэнта «Коммерсанта» Андрэя Калеснікава спачатку з'явіўся запіс пра тое, што пасля выхаду з залі лідараў «чацвёркі» Пуцін цяпер «зробіць заяву». Затым ён дадаў: «І ўсё ж такі дакумент падпішуць на ўзроўні кантактнай групы». Затым - «А цяпер перамовы прадаўжаюцца, і ніякіх заяваў пакуль не будзе». Затым - «Тут, проста нейкая драма».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках