26 снежня 2024, Чацвер, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эдвард Лукас: У Менску мы назіралі капітуляцыю Еўропы

11
Эдвард Лукас: У Менску мы назіралі капітуляцыю Еўропы

Расея беспакарана падарвала еўрапейскую сістэму бяспекі.

Сёння ў Менску скончыліся перамовы, на якіх лідары Украіны, Нямеччыны і Францыі абмяркоўвалі з Уладзімірам Пуціным розныя варыянты развязання ваеннага канфлікту ў Данбасе. Галоўны рэдактар часопіса The Economist Эдвард Лукас пракаментаваў сітуацыю ў інтэрв'ю «Радыё Свабода».

«З гуманітарнага пункту гледжання спыненне агню, вядома ж, можна толькі вітаць, асабліва, калі разам з ім адбудзецца і абмен палоннымі.

Аднак з пункту гледжання еўрапейскай бяспекі гэта сапраўды чорны дзень - Расея падарвала сістэму бяспекі, якая дзесяцігоддзямі гарантавала нам спакой і свабоду, і зрабіла гэта беспакарана.

Тое, што мы ўбачылі ў Менску, было перамовамі аб умовах капітуляцыі, а яшчэ горш той факт, што так шмат людзей гэтага не ўсведамляе», - заявіў ён.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках