Магерыні: Пагадненне ў Менску - важнае, але не вызначальнае
7- 12.02.2015, 18:03
- 13,646
Вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у замежных справах паведаміла, што сёння Еўразвяз будзе абмяркоўваць маніторынг рэжыму спынення агню.
Вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні назвала пагадненне, дасягнутае паводле вынікаў 15-гадзінных перамоваў у Менску важным, але не вызначальным. Пра гэта паведамляе liga.net са спасылкай на The Telegraph.
Магерыні паведаміла таксама, што сёння, 12 лютага, Еўразвяз наўрад ці будзе асуджаць далейшыя санкцыі супраць Расеі. Хутчэй ЕЗ "абмяркуе ўсе магчымыя спосабы, якія са свайго боку можа прымяніць, каб рэжым спынення агню захоўваўся".
Адзначым, такое меркаванне з нагоды дасягнутых дамоўленасцей выказаў міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер. "Сённяшняе пагадненне - гэта не комплексная пастанова і, вядома, не прарыў. Але Менск-2 можа быць крокам, які можа адвесці нас ад спіралі ваеннай эскалацыі ў бок палітычнага імпульсу пасля тыдняў гвалту. Мы пацвердзілі менскія пагадненні, падпісаныя ў верасні. Мы ўстанавілі першыя выразныя часовыя рамкі для імплементацыі абавязацельстваў", - заявіў ён, дадаўшы, што такая магчымасць "каштуе намаганняў".
Фота: AFP