Венецыянскі карнавал дасягнуў свайго апагею
1- 12.02.2015, 18:21
- 10,364
У Італіі праходзіць самае старажытнае свята маскарадных строяў і масак.
У Венецыі праходзіць адзін з самых вядомых карнавалаў свету. У гэтым годзе, нягледзячы на паводку, на свята прыехалі тысячы турыстаў, піша італійская прэса.
Венецыянскі карнавал адкрыўся яшчэ 8 лютага традыцыйным спускам "анёла" са стометровай званіцы Сан-Марка, але толькі цяпер ён дасягнуў свайго апагею. Вуліцы горада запоўненыя людзьмі, апранутымі ў розныя маскарадныя строі, якія дзівяць тонкасцю працы і разнастайнасцю выдумак, піша korrespondent.net.
Венецыянскія маскі робяцца са скуры або пап'е-машэ. Іх размалёўваюць ад рукі з выкарыстаннем грунту і сусальнага золата, а таксама ўпрыгожваюць птушынымі пёрамі і каштоўнымі камянямі. Адной з найважнейшых падзей карнавалу з'яўляецца конкурс на найлепшую маску.
Адзначым, што кожны год на мерапрыемства прыязджае звыш паўмільёна турыстаў, у тым ліку і для ўдзелу ў ім.