На «Камароўцы» паставілі гіганцкі кубак з сюрпрызам
14- 12.02.2015, 19:56
- 22,852
На плошчы перад Камароўскім рынкам у Менску кампанія Nescafe ўсталявала велізарны кубак з сюрпрызам.
На кубку ёсць месцы, пазначаныя белым контурам ў выглядзе далоні, якія падаграваюцца. Кожны мінак можа прыкласці да гэтых зон змерзлыя рукі і пагрэцца, піша «Наша Ніва».
Фота: Фёдар Каралёў, nn.by