26 снежня 2024, Чацвер, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туск пра перамовы ў Менску: Гэтага недастаткова

2
Туск пра перамовы ў Менску: Гэтага недастаткова

Старшыня Еўрарады Дональд Туск заклікаў да асцярожных ацэнак новых Менскіх пагадненняў.

Дасягнутыя ў Менску дамоўленасці аб Данбасе цепляць надзею, але аднаго гэтага недастаткова. Пра гэта заявіў у чацвер старшыня Еўрарады Дональд Туск, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".

"Я вітаю такое развіццё падзей. Яно абнадзейвае, але адной надзеі тут недастаткова", - сказаў палітык.

Туск заявіў, што цяпер уважае за вельмі важнае пытанне аб захаванні на практыцы пагаднення аб спыненні агню на ўсходзе Украіны.

"У сітуацыі, якая склалася трэба быць асцярожнымі ў ацэнках", - дадаў ён.

Туск дадаў, што абмеркаваў вынікі перамоў у Менску з канцлеркай ФРГ Ангелай Мэркель, якая ўдзельнічала ў іх.

Нагадаем, сёння ў Менску пасля 16-й гадзіны закончыліся перамовы «нармандскай чацвёркі». Па выніках сустрэчы кіраўнікі Украіны, Францыі, Расеі і Нямеччыны прынялі дэкларацыю, у якой пацвердзілі суверэнітэт і цэласнасць Украіны. Яны таксама ўхвалілі Комплекс захадаў аб выкананні менскіх пагадненняў, прыняты і падпісаны ў Менску 12 лютага.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках