Санкцыі ЕЗ супраць Расеі ўвойдуць у дзеянне, нягледзячы на менскія пагадненні
31- 13.02.2015, 7:42
- 44,577
Еўропа не скасуе прынятай пастановы аб пашырэнні санкцыйнага спісу
Прыняты Радай міністраў ЕЗ замежных спраў «чорны спіс» праз сітуацыю на ўсходзе Украіны ўвойдзе ў дзеянне 16 лютага. Пра гэта паведамляе ў чацвер брусэльскае выданне EUobserver са спасылкай на неназванага высокапастаўленага прадстаўніка ЕЗ, піша «Корреспондент».
На аснове прапаноў Еўрапейскай замежнапалітычнай службы і Еўракамісіі пастаноўлена ўключыць у санкцыйных спіс дадатковыя 19 фізічных і 9 юрыдычных асоб.
«Чорны спіс» быў падрыхтаваны пасля абстрэлу горада Марыупаля на ўсходзе Украіны, ахвярамі якога сталі 30 чалавек.
Нагадаем, у чацвер у Менску завяршыліся перамовы лідараў «нармандскай чацвёркі» аб ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе. Вынікам стала прыняцце Дэкларацыі прэзідэнтаў Украіны, Францыі, РФ, і канцлеркі Нямеччыны ў падтрымку Комплексу захадаў у выкананні Менскіх пагадненняў. Многія эксперты ацэньваюць пагадненні як нявыгадныя для Украіны і называюць іх «капітуляцыяй Еўропы».
Раней прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ заявіла, што да сакавіка санкцыі супраць Расеі пераглядацца не будуць. Цягам лютага Еўразвяз будзе маніторыць выкананне дасягнутых у Менску дамоўленасцей.