24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мечыслаў Грыб: агрэсар, што развязаў вайну ва Украіне, не пастаўлены на месца

6
Мечыслаў Грыб: агрэсар, што развязаў вайну ва Украіне, не пастаўлены на месца

Няма ніякіх гарантый, што пагадненні ў рамках «нармандскай чацвёркі» будуць выконвацца.

Пра гэта заявіў старшыня Вярхоўнага Савета 12-га склікання Мечыслаў Грыб, піша «Беларуская праўда».

- Як вы ацэньваеце вынікі перамоваў «нармандскай чацвёркі» ў Менску?

- Мне здаецца, да заканчэння перагавораў яшчэ далёка; гэта не канчатковы варыянт перамоваў, здольны прывесці да міру ва Украіне. Сапраўды, перамовы «нармандскай чацвёркі» - першы крок на гэтым шляху, вельмі нядрэнны, але наперадзе яшчэ вельмі і вельмі шмат працы.

- Бакі канфлікту дамовіліся аб спыненні агню, адводзе цяжкага ўзбраення, абмене закладнікаў паводле прынцыпу «ўсіх на ўсіх». Але папярэднія менскія дамоўленасці ў гэтых пунктах так і засталіся нявыкананымі. Ці існуюць механізмы выканання дасягнутых дамоўленасцей?

- Механізмы вядомыя, але яны грунтуюцца на добрай волі абодвух бакоў. Бо буферная зона, наколькі я зразумеў з прэсы, так і не створаная. Аб спыненні агню, адводзе цяжкага ўзбраення, абмене ваеннапалоннымі дамаўляліся ў Менску яшчэ ў верасні, аднак папярэднія дамоўленасці не выкананыя. Можа здарыцца так, як у верасні: сёння дамовіліся аб спыненні агню, заўтра - аднавілі вайсковыя дзеянні.

Няма ніякіх гарантый выканання пагадненняў, дасягнутых у рамках «нармандскай чацвёркі».

- Значыць, дасягнутыя дамоўленасці не здольныя забяспечыць доўгачасовы мір?

- Гарантый няма. Накшталт усе бакі перамоваў, у тым ліку і еўрапейскія пасярэднікі, згодныя, што неабходна спыняць агонь, неабходна спыняць забойства людзей. Але хто гарантуе захаванне дасягнутых пагадненняў? На вялікі жаль, гарантый для іх выканання я не бачу.

- Эдвард Лукас назваў пагадненні «нармандскай чацвёркі» капітуляцыяй Еўропы. Значыць, ад падпісаных дакументаў выйграе толькі Расея?

- Я мяркую так: калі ўдасца спыніць агонь - гэта будзе дасягненнем для абодвух бакоў. Але ж агрэсар, што развязаў вайну ва Украіне, так і не пастаўлены на месца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках