12 траўня 2024, Нядзеля, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валютныя абавязанні ўладаў у лютым перавышаюць $1 мільярд

9
Валютныя абавязанні ўладаў у лютым перавышаюць $1 мільярд

Валютныя абавязанні дзяржорганаў Беларусі тэрмінам пагашэння да 1 месяца на 1 лютага 2015 г складаюць $1022,3 млн.

Аб гэтым паведамляецца ў справаздачы Нацбанка РБ. У студзені 2015 валютныя абавязанні складалі $1364,1 млн.

На 1 лютага гэтага года абавязанні ў замежнай валюце на тэрмін ад 1 да 3 месяцаў складаюць $ 399,0 млн., на тэрмін ад 3 месяцаў да 1 года - $4842,9 млн, піша АФН.

Такім чынам, валютныя абавязанні ўрада і Нацбанка Беларусі ў пазыках і каштоўных паперах, якія трэба будзе выканаць у перыяд з 1 лютага 2015 года па 1 лютага 2016 года, складаюць $6125,1 млн.

Акрамя таго, у гэты перыяд Беларусь павінна закрыць валютныя форвардныя і ф'ючэрсныя ўгоды на $1330,8 млн.

Умоўныя абавязанні дзяржавы ў замежнай валюце, выкананне якіх можа спатрэбіцца цягам 12 месяцаў складаюць $1078,8 млн., у тым ліку $487,3 млн. - на тэрмін да 1 месяца.

Паводле дадзеных НББ, на 1 лютага 2015 актывы Беларусі ў замежнай валюце склалі $5440,3 млн., скараціўшыся на 6,0% за студзень.

Афіцыйныя рэзервовыя актывы склалі $4724,7 млн. (знізіліся на 6,6%), іншыя валютныя актывы (не ўключаныя ў рэзервовыя актывы) - $715,6 млн. (знізіліся на 2,0%).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках