«Нармандская чацвёрка» можа зноў сустрэцца ў Астане
14- 13.02.2015, 19:00
- 15,732
Лідары Расеі, Украіны, Нямеччыны і Францыі могуць правесці новую сустрэчу ў сталіцы Казахстана.
Пра гэта паведамляе сайт прэзідэнта краіны.
Нурсултан Назарбаеў абмеркаваў такую магчымасць з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель падчас тэлефоннай размовы, што адбылася з ініцыятывы нямецкай стараны.
«Мэркель падкрэсліла важнасць намаганняў прэзідэнта Казахстана ў прасоўванні працэсу мірнага ўрэгулявання канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны і папрасіла прадоўжыць гэтую значную працу, адзначыўшы магчымасць правядзення сустрэчы «нармандскай чацвёркі» ў Астане», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Нагадаем, у Менску 12 лютага адбыліся перамовы аб урэгуляванні крызісу ў Данбасе з удзелам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда, канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель і прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.
Фота: AP