25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Мы з Пуціным не толькі браты родныя, але і сябры

140
Лукашэнка: Мы з Пуціным не толькі браты родныя, але і сябры

З'явіліся цытаты з інтэрв'ю беларускага дыктатара расейскай ТВ.

Лукашэнка не разлічвае на тое, што роля Менска як перамоўнай пляцоўкі ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне дапаможа наладжванню стасункаў з Захадам.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка сказаў у інтэрв'ю вядоўцу праграмы «Весткі ў суботу» канала «Россия 1» Сяргею Брылёву, паведамляе сёння афіцыйнае агенцтва БелТА.

«Я б не казаў, што мы неяк наладзілі стасункі з імі. Не цешу тут ніякіх надзеяў. Абсалютна шчыра і сумленна хачу сказаць: я ўжо не ў тым узросце, калі людзі кідаюцца, робяць крутыя, рэзкія павароты і гэтак далей. Па-першае, прабачце за нясціпласць, я валодаю нейкім палітычным досведам, не толькі багажом, ён таксама за плячыма ёсць. Я ўжо гэтага нагледзеўся, бачыў розныя перамовы, вёў іх», - падкрэсліў Лукашэнка.

«Мне ўсё гэта вядома і, каб, ведаеце, галава закружылася... Ад чаго, уласна, галава ў мяне закружылася? Ад таго, што мяне папрасілі, мне даручылі, у рэшце, арганізаваць гэтае мерапрыемства? - заўважыў ён. - Бог з вамі, я не перабольшваю тут ролю Беларусі і сваю ролю, як звычайна. Не перабольшваю».

«Таму, калі вы думаеце, што гэта прычына мне кудысьці павярнуцца - выкіньце гэта з галавы. Гэтага, па-першае, ніколі не будзе. Па-другое, адкрыта кажу, мяне і не запрашаюць і там не чакаюць. А па-трэцяе, мы ж з вамі рускія людзі. Пра што гаворка, мы з вамі людзі, якія нарадзіліся на адной зямлі, у нас ёсць агульная гісторыя. У нас агульныя погляды. І, напэўна, немалаважна, як бы вы там не думалі пра нашых стасункі, з прэзідэнтам Расеі мы сябры, не толькі браты родныя, але і сябры. Вось з гэтага і зыходзьце», - падкрэсліў Лукашэнка.

Напісаць каментар 140

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках