13 лiстапада 2024, Серада, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія войскі не выконвалі рэжым спынення агню

60
Расейскія войскі не выконвалі рэжым спынення агню

За ноч пазіцыі ўкраінскага войска былі абстраляныя 10 разоў.

Адразу пасля абвяшчэння рэжыму цішыні пазіцыі Узброеных сіл Украіны былі абстраляныя з мінамётаў у раёне сяла Залатое (Луганская вобласць).

Інфармацыю пацвердзіў кіраўнік Cлужбы Бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка.

Паведамляецца, што абстрэл быў адбыўся прыкладна а 00:25 15 лютага. Агонь вёўся з боку Стаханава.

У выніку абстрэлу, паводле папярэдніх звестак, загінулых або пацярпелых няма.

Прадстаўнік Украіны ў Сумесным кантактным цэнтры генерал-маёр Аляксандр Размазнін звярнуўся да АБСЕ з просьбай зафіксаваць факт парушэння рэжыму спынення агню. Ад расейскага боку было запатрабавана няўхільна выконваць рэжым і прыняць неабходныя меры.

Расейскія войскі і найміты адкрылі агонь па пазіцыях УСУ ў раёне Дэбальцава.

У ноч на 15 лютага, пасля абвяшчэння рэжыму цішыні, прадстаўнікі тэрарыстычнай арганізацыі ДНР прызналіся, што вядуць "кропкавы агонь" па пазіцыях Узброеных сіл Украіны ў Дэбальцаве.

Пра гэта заявіў адзін з тэрарыстаў Эдуард Басурын, паведамляе Liga.net.

Са слоў баевікоў, агонь быў адкрыты нібыта ў адказ на стральбу з боку УСУ. "Падраздзяленні ДНР вядуць па іх кропкавы агонь", - заявіў тэрарыст.

Паводле звестак штаба АТА, згодна са станам на 5:00, агулам захоўваецца рэжым артылерыйскай цішыні.

Пра гэта паведамляе кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Святаслаў Цэголка на сваёй старонцы ў Facebook.

"Усяго зафіксавана 10 абстрэлаў пазіцый украінскіх вайскоўцаў, 6 з іх па блокпостах у раёне двух населеных пунктаў: Чарнухіна і Залатое", - сказана ў паведамленні.

Парашэнка заклікаў АБСЕ пачаць маніторынг рэжыму спынення агню.

Украінскі бок ва ўсіх сектарах запрасіў работнікаў спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ для забеспячэння маніторынгу рэжыму спынення агню з абодвух бакоў.

Пра гэта сказаў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў Генеральным штабе перад тым, як аддаць загад аб спыненні агню.

"Ва ўсіх сектарах мы запрасілі работнікаў Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ, каб забяспечыць эфектыўны маніторынг рэжыму спынення агню з абодвух бакоў", - сказаў прэзідэнт.

"Увесь свет, затаіў дыханне і напружана чакае заўтрашняй раніцы. Атрымаўшы ўдар па адной шчацэ - іншую падстаўляць мы не будзем", - падкрэсліў Парашэнка.

Нагадаем, сёння Парашэнка аддаў загад аб спыненні агню ў зоне антытэрарыстычнай аперацыі. Загад аддадзены Узброеным сілам, Нацыянальнай гвардыі, падраздзяленням памежнай службы, МУС, CБУ.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Украіна разлічвае на адказнае стаўленне процілеглага боку да выканання сваіх абавязанняў, бо перамовы выйшлі на самы высокі ўзровень.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках