МЗС Францыі: Санкцыі супраць РФ узмоцняць, калі менскія пагадненні сарвуцца
8- 15.02.2015, 19:01
- 13,108
Расея будзе несці адказнасць за зрыў менскіх пагадненняў нават у выпадку, калі фармальна іх парушаць баевікі.
Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Францыі Ларан Фабіюс у інтэрв'ю некалькім французскім журналістам, якое транслявалася ў эфіры тэлеканала iTele.
У той жа час, паводле ягоных слоў, у выпадку сумленнага выканання Менскай дамовы (якую ён называе тэрмінам "Менск-2") санкцыйны ціск будзе зменшаны.
"Дыялог з Расеяй дастаткова жорсткі", - заявіў ён.
"Калі сітуацыя будзе паляпшацца, санкцыі будуць змяншацца. Калі ж Расея ці сепаратысты не будуць выконваць (патрабаванні менскага пагаднення) - будуць новыя санкцыі", - падрахаваў міністр, піша "Украінская праўда".
"Пуцін хоча зацвердзіць свой уплыў на суседнія краіны. Вядома гаворка не ідзе аб анэксіі, бо гэта будзе вельмі складана з пункту гледжання легітымізацыі і міжнароднага права", - растлумачыў ён.