23 снежня 2024, панядзелак, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Распачаўся марафон пісання лістоў палітвязню Васьковічу

1

Акцыя будзе доўжыцца да 26 лютага - дня нараджэння палітвязня.

Лідары незалежнага прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці і актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» пачалі акцыю салідарнасці з Яўгенам Васьковічам. Яны заклікаюць неабыякавых людзей павіншаваць яго з днём нараджэння, адправіўшы ў месца зняволення паштоўку, паведамляе «Радые Свабода».

Акцыя пачалася ў традыцыйны Дзень салідарнасці з палітвязнямі 16 лютага і будзе доўжыцца да 26 лютага - дня нараджэння Яўгена Васьковіча. Арганізатары прапануюць прыходзіць у офіс прафзвяза радыёэлектроннай прамысловасці, каб падпісаць паштоўку, а таксама дасылаць віншаванні самастойна.

Мэтай акцыі з'яўляецца падтрымка палітвязня, які перажывае жорсткі ціск з боку адміністрацыі турмы за сваю прынцыповую пазіцыю, а таксама прыцягненне ўвагі грамадскасці да лёсаў людзей, якія пераследуюцца за палітычныя погляды і перакананні. «Еўрапейская краіна не можа ўважацца за цывілізаваную і дэмакратычную, калі ў краіне ёсць палітычныя зняволеныя», - адзначыла адна з актывістак.

У першы дзень акцыі салідарнасці падпісаць паштоўку Яўгену Васьковічу ў прафзвяз РЭП прыйшлі блізу дзесяці чалавек, у тым ліку маці палітвязня Аляксандра Францкевіча.

Журналіст, сябра ГА БАЖ Яўген Васьковіч, які з'яўляецца таксама актывістам аргкамітэта стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», быў узяты пад варту 17 студзеня 2011. 18 траўня 2011 ён быў асуджаны за спробу падпалу ў ноч на 17 кастрычніка 2010 будынка Бабруйскага КДБ - паводле ч.2 арт.339 КК (злоснае хуліганства) і ч.3 арт.218 КК (пашкоджанне маёмасці ў асабліва буйным памеры) - да 7 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пастановай суда ад 12 кастрычнік 2011 года ўмовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія, Васьковіч быў пераведзены з калоніі №15 у Магілёве ў турму №4 г. Магілёва. 12 кастрычніка 2014 года яго зноў вярнулі ў калонію №15 у Магілёве.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках