Прадстаўнік Украіны ў ААН: Надзеі на мір практычна разбураныя
7- 18.02.2015, 9:33
- 14,554

Удары прарасейскіх баевікоў па Дэбальцаве ператвараюць у насмешку пагадненне аб спыненні агню.
Пра гэта на сённяшнім пасяджэнні Рады бяспекі ААН аб сітуацыі ва Украіне заявіў прадстаўнік гэтай краіны Юрый Сяргееў, паведамляе «Лiга.нет».
«Пагадненні не выконваюцца, і надзея на мір практычна разбураная, - падкрэсліў Сяргееў у сваім выступе. - Ідзе вяртанне да вайны і эскалацыя сітуацыі... Удары па Дэбальцаве ператвараюць у насмешку спыненне агню».