Штурм Дэбальцава: баі ідуць у цэнтры горада
23- 18.02.2015, 10:08
- 36,703
У раёне Дэбальцава доўжацца жорсткія баі.
Для захопу гэтага населенага пункта камандаванне расейска-тэрарыстычных войскаў кінула ў бой усе наяўныя ў яго рэзервы ў гэтым раёне. Пра гэта паведаміў кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
«З Данецка на Енакіева праз Ясінаватую прайшло падмацаванне баевікоў - парадку 300 чалавек, 4 танкі, 2 ЗП-23/02, 3 грузавікі з буксаванымі гаўбіцамі Д-30, 2 БМП-2, 2 БТР-80 і 4 крытыя грузавікі. Гэтыя сілы і сродкі былі сабраныя ў двух раёнах Данецка (Пятроўскім і Куйбышаўскім) для ўдзелу ў дэбальцаўскай аперацыі», піша ён.
Свежая ўдарная тактычная група расейска-тэрарыстычных войскаў, якая прыбыла раней да Вергулеўкі, раніцай ўчорашняга дня разам з іншай ротнай тактычнай групай, што была тут раней, перайшла ў наступ. Яшчэ адна тактычная група праціўніка (да двух узмоцненых рот) ударыла па Дэбальцаве з паўночна-усходу. Супернік увёў у бой усяго блізу 25 танкаў, да 35 ББМ пры падтрымцы 3-х артдывізіёнаў (усяго да 40 гармат ствольнай артылерыі і 12 установак РСЗА). У выніку суперніку атрымалася прабіцца ў горад і завязаць ва ўсходняй і цэнтральнай ягонай частцы вулічныя баі.
Таксама праціўнік працягвае весці агнявы кантроль дарогі паміж Дэбальцавам і Арцёмаўскам і перашкаджае забеспячэнню падраздзяленняў, што абараняюць горад. Вечарам учорашняга дня ўкраінская артылерыя нанесла агнявыя ўдары па баявых шэрагам праціўніка ў раёне Логвінава і на ўсход ад Дэбальцава.
На знешнім перыметры Дэбальцаўскага плацдарма ў раёне Фашчэеўкі ўкраінскімі войскамі была адбітая спроба фармавання расейска-тэрарыстычных войскаў атакаваць украінскі блокпост. У выніку агню ў адказ украінскімі вайскоўцамі падбіты БМП-2 тэрарыстаў (была кінутая экіпажам), таксама падбіты БТР- 70 (дабіты з РПГ). Шчыльным флангавым агнём праціўнік адагнаны на зыходны рубеж.
Фота: AP