Лукашэнка: Дамо гарантыі, што ўкраінскія вайскоўцы больш ніколі не будуць ваяваць
130- 18.02.2015, 12:22
- 90,189
Беларускі дыктатар заявіў, што можа «развязаць канфлікт у Дэбальцава за дзень».
«Мы гатовыя не проста быць пасярэднікам, а годна спыніць гэты канфлікт у раёне Дэбальцава і вывесці ўсіх вайскоўцаў Украіны адтуль пад нашы гарантыі, што яны больш ніколі не будуць ваяваць», - заявіў Лукашэнка, сустракаючыся ў сераду ў Менску з прэзідэнтам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, піша «Интерфакс».
Лукашэнка таксама заявіў, што ў Беларусі гатовыя прыняць узбраенне, якім на сённяшні дзень валодае ўкраінскае войска ў раёне Дэбальцава.
«Калі кагосьці напружвае тая зброя, якою валодаюць вайскоўцы Украіны, аточаныя ў Дэбальцаве, то мы гатовыя прыняць на тэрыторыю Беларусі гэтую зброю», - сказаў ён.
«Калі б бакі канфлікту, гэтага захацелі, мы сёння б прапанавалі ўкраінскай і другой старане, уцягнутай у гэты канфлікт, развязаць праблему Дэбальцава цягам дня, калі гэтага захочуць Украіна, Расея, ДНР і ЛНР», - сказаў Лукашэнка.