13 лiстапада 2024, Серада, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штаб і батальён «Крыўбас» выйшлі з-пад Дэбальцэва

8
Штаб і батальён «Крыўбас» выйшлі з-пад Дэбальцэва

Вайскоўцы 40-га батальёна «Крыўбас» і 128-й асобнай горна-пяхотнай брыгады паведамілі аб частковым прарыве з атачэння ў раёне Дэбальцава.

Пра гэта паведаміла жонка аднаго з байцоў «Крыўбас» Валянціна са слоў мужа, які ўдзельнічаў у прарыве, паведамляе Lb.ua.

З ягоных слоў, частка вайскоўцаў 40-га батальёна разам са 128 брыгадай вырвалася з атачэння. Забралі з сабой усё, што трэба было забраць - неабходны рыштунак, зброю. Вырваліся з кальца, патрапілі пад абстрэл, пасля чаго іх падабраў Чырвоны Крыж. Пасля сябе яны на загад знішчылі тое, што павінны былі знішчыць.

Частка батальёна засталася на пазіцыях у раёне в. Новагрыгор’еўка (апорны пункт «Пчала») - вельмі шмат параненых, якія загінулі. Колькі іх засталася і што з імі адбываецца - невядома. Яны аточаныя сепаратыстамі. Ціснуць іх маральна, казакі сказалі, што будуць іх забіваць па адным, маўляў, «пакуль вы не будзеце прасіць нас аб літасці». Дапамагчы параненым няма каму. Байцы чакаюць адэкватнага загаду згодна з сітуацыяй, якая склалася. Неабходны калідор для вывазу параненых і загінулых, перадаюць байцы.

Агульная нястача людзей паспіскава - 206 чалавек.

Байцы перадаюць вялікі дзякуй камбату, які апошнія паўтары тыдні пастаянна тэлефанаваў у Генштаб, прасіў падмогі, вельмі моцна за іх перажываў. Пра далейшы лёс камбата вайскоўцы, што выйшлі з атачэння пакуль не ведаюць.

Гэтую інфармацыю пацвердзіў прадстаўнік батальёна Мікалай Калеснік.

«Крыўбас» выйшаў, «Зеніт» выйшаў, «Пчала» выйшла, Штаб выйшаў, выходзілі з боем, самі, без дапамогі, амаль пешшу, па выхадзе, без страт! Так ёсць загінулыя, ды ёсць параненыя, ды ёсць палонныя, але ўвесь асабовы склад, будзе біць ворага з цалкам новай матывацыяй», - напісаў ён у сваім Facebook.

Учора баевікі захапілі два апорныя пункты 40-кі, праз тое, што ў вайскоўцаў скончыліся боепрыпасы. Частка байцоў трапіла ў палон.

Раней паведамлялася, што сілы АТА пачалі вывад войскаў з Дэбальцава.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках