13 лiстапада 2024, Серада, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сілы АТА, выведзеныя з Дэбальцава, занялі новыя рубяжы

4
Сілы АТА, выведзеныя з Дэбальцава, занялі новыя рубяжы

Пасля адводу падраздзяленняў Узброеных сіл Украіны з тэрыторыі Дэбальцаўскай "кішэні" ў Данбасе былі вызначаныя новыя абаронныя лініі.

Паводле стану на 18 лютага часткі войскаў УСУ, адведзеныя з раёна Дэбальцава, занялі новыя рубяжы абароны ў Данбасе. Пра гэта сёння перад вылетам у зону антытэрарыстычнай аперацыі паведаміў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, паведамляе карэспандэнт ЛІГАБізнесІнформ.

"Мы сёння занялі новыя рубяжы абароны, і мы патрабавалі падчас маіх перамоваў з лідарамі ЗША і ЕЗ жорсткай рэакцыі свету на грубае парушэнне Расеяй менскіх дамоўленасцей", - сказаў ён.

Са слоў Парашэнкі, украінскія вайскоўцы з раёна Дэбальцава былі адведзеныя на новыя лініі абароны, "пакінуўшы сабе плацдарм для абароны нашай дзяржавы".

Сёння ўначы штабам АТА была прынятая пастанова аб выхадзе падраздзяленняў Узброеных сіл Украіны з-пад Дэбальцава ў бок Арцёмаўска. З двухтысячнага кантынгенту сіл АТА падчас прарыву былі параненыя каля 30 вайскоўцаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках