Мядзведзеў даручыў «Газпрому» паставіць газ тэрарыстам
9- 19.02.2015, 15:29
- 22,059
Прэм'ер-міністр Расеі даручыў «Газпрому» сумесна з Міністэрствам энэргетыкі прапрацаваць магчымасць пастаўкі газу ў Данбас.
Пра гэта кіраўнік урада заявіў на пасяджэнні кабінета міністраў у чацвер, 19 лютага, паведамляе «Інтэрфакс».
«Хацеў бы, каб Мінэнэрга разам з «Газпромам» падрыхтавала прапановы аб аказанні гуманітарнай дапамогі ў выглядзе паставак газу для патрэбаў гэтых рэгіёнаў [Данецкай і Луганскай абласцей], калі не будуць прынятыя дзеянні ў газазабеспячэнні па звыклай схеме», - патлумачыў Мядзведзеў.
Раней прадстаўнікі самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі заявілі аб планах перайсці на расейскае паліва.
17 лютага кампанія «Укртрансгаз» паведаміла аб пашкоджанні трубаправода, які ішоў ад магістральнага газаправода «Новапскоў - Краматорск» у Данецкай вобласці. Пашкоджаны ўчастак перакрылі, пяць размеркавальных станцый засталіся без газазабеспячэння.