Мядзведзеў шантажуе Украіну адключэннем газу
7- 20.02.2015, 21:12
- 22,764
Расея можа адключыць Украіне газ праз некалькі дзён.
Пры захаванні цяперашняга ўзроўню забірання ўкраінскімі спажыўцамі аб'ёмы газу, за якія зробленая папярэдняя аплата Расеі, будуць забраныя за тры-чатыры дні, заявіў прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў, выступаючы на Радзе Бяспекі. Урывак пасяджэння Рады бяспекі трансляваўся на тэлеканале Расея 24, піша Корреспондент.net.
"Калі той аб'ём забірання, які ёсць сёння, захаваецца бліжэйшымі днямі, то папярэдняя аплата скончыцца даслоўна за некалькі дзён, за тры-чатыры дні", - заявіў Мядзведзеў.
У сваю чаргу прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін на пасяджэнні удакладніў, што ўкраінскія спажыўцы выставілі заяўку на большы аб'ём газу, чым гэта было раней, і Мядзведзеў пацвердзіў гэты тэзіс.
Паводле ягоных слоў, украінскія спажыўцы выставілі заяўку на большы аб'ём, ён павялічылася ў 2,5 разы. "Але мы будзем дзейнічаць у адпаведнасці з кантрактам, - падкрэсліў кіраўнік урада РФ. – Ці тычыцца гэта спажыўцоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі ўсёй Украіны, ці ж асобных абласцей Украіны, гэта ўсё роўна ўваходзіць у агульны баланс газу, які пастаўляецца ва Украіну, і мы будзем пастаўляць (газ) да таго часу, пакуль ёсць грошы, улічваючы і той аб'ём, які мы ў гуманітарных мэтах пастаўляем альтэрнатыўным маршрутам у ЛНР і ДНР".
Мядзведзеў адзначыў, што за вялікія аб'ёмы ўкраінскай старане давядзецца расплаціцца, альбо расейскаму старане "давядзецца прымаць складаныя пастановы".
Ён нагадаў, што Расея ў разліках з Украінай за газ перайшла на схему папярэдняй аплаты, і гэтая аплата "сяк-так праводзіцца", але "аб'ём авансу не такі значны, каб прадаўжаць газазабеспячэнне цягам доўгага часу".
У той жа час раней кіраўнік "Газпрама" Аляксей Мілер паведаміў, што ў пятніцу кампанія пастаўляе газ як на ранейшыя пункты прыёму-здачы газу, так і новыя - на мяжы Луганскай і Данецкай абласцей.
"У адпаведнасці з заяўкай "Нафтагаз Украіны", "Газпрам" сёння павялічыў пастаўкі газу ва Украіну, у тым ліку праз газавымяральныя станцыі "Прохараўка" і "Платава", - сказаў Мілер.
Напярэдадні "Нафтагаз" спыніў пастаўкі газу на Данбас праз пашкоджанні магістраляў у выніку баёў. У "Газпраме" заявілі, што пачалі пастаўляць газ наўпрост у Данецкую і Луганскую вобласці. Увечары ў "Нафтагазе" паведамілі аб аднаўленні паставак газу на ўсход Украіны і адзначылі, што сваімі дзеяннямі "Газпрам" парушыў існы кантракт і што не будуць плаціць за газ, які пастаўляецца новымі маршрутамі ў зону АТА.