Імпарт газу з Вугоршчыны ва Украіну вырас на 15%
- 23.02.2015, 16:20
- 6,405
Пастаўкі прыроднага газу з тэрыторыі Вугоршчыны ва Украіну выраслі на 15% да 5,9 млн кубаметраў кожныя суткі.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Укртрансгаза.
Раней польскі аператар транзітных газаправодаў кампанія Gaz System па замове ўкраінскага боку аднавіў транзіт газу ва Украіну праз пункт Германавіцэ. У тэхнічным плане польская кампанія гатовая забяспечыць транзіт газу ва Украіну і выконваць замову ўкраінскага кліента. Паводле звестак Gaz System аб пастаўках газу праз газавымяральную станцыю Германавіцэ, сутачныя аб'ёмы паставак газу ва Украіну на 23 лютага складаюць 0,8 млн куб м.