Кошт нафты Brent апусціўся ніжэй за $59
2- 23.02.2015, 16:38
- 9,665
WTI каштуе менш за $50 за барэль.
Сусветныя кошты нафты імкліва зніжаюцца на фоне празмернасці на рынку. Пра гэта сведчаць звесткі таргоў, піша gazeta.ru.
Кошт красавіцкіх ф'ючэрсаў нафты маркі Brent апусціўся на 1,18%, да $58,95 за барэль. Кошт нафты маркі WTI з пастаўкай у красавіку знізіўся на 2,26%, да $49,66 за барэль.
Раней паведамлялася аб патаненні нафты праз навіны аб тым, што Аман збіраецца павялічыць аб'ём нафтаздабычы ва ўмовах празмернасці на рынку.