Moody's перагледзіць рэйтынг дзяржаблігацый Беларусі
5- 24.02.2015, 9:41
- 10,273
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва паставіла рэйтынгі дзяржаблігацый Беларусі на перагляд.
Пра гэта гаворыцца ў заяве Moody's, распаўсюджанай ноччу з панядзелка на аўторак, паведамляе BBC.
Пастанова аб пераглядзе рэйтынгаў звязаная з рызыкай запаволення росту эканомікі Беларусі, пагаршэннем плацежнага балансу краіны, а таксама са зніжэннем аб'ёмаў фінансавай падтрымкі з боку Расеі.
Пакуль рэйтынг аблігацый краіны паводле версіі Moody's знаходзіцца на ўзроўні «B3».