Лукашэнка і Пуцін могуць сустрэцца 3 сакавіка
13- 24.02.2015, 16:48
- 12,350
Пасяджэнне найвышэйшай дзяржаўнай рады "саюзнай дзяржавы" можа адбыцца 3 сакавіка.
Канчатковая пастанова аб яго правядзенні будзе абвешчаная пазней. Пра гэта паведаміў дзяржсакратар «саюзнай дзяржавы» Рыгор Рапота, піша БелТА.
«Пасяджэнне пакуль плануецца на 3 сакавіка. Ва ўсякім выпадку, прапрацоўваецца гэта пытанне. Напэўна, канчаткова будзе абвешчана крыху пазней: гэтая будзе дата ці іншая. Але пакуль мы арыентуемся на яе», - сказаў Рапота ў аўторак журналістам у Менску паводле вынікаў сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, на якой, прынамсі, абмяркоўваўся парадак пасяджэння.
Рапота дадаў, што ў рамках найвышэйшага дзяржаўнага савета дадаткова да ўжо папярэдне ўзгодненага парадку плануецца абмеркаваць гандлёва-эканамічныя стасункі паміж Беларуссю і Расеяй з улікам сённяшніх складанасцяў у сусветнай эканоміцы.
Фота: AP