Рэбэка Хармс: Украіне патрэбныя «блакітныя шаломы»
4- 24.02.2015, 21:45
- 11,075
Толькі міратворцы ААН змогуць гарантаваць рэжым спынення агню на Данбасе.
Лідэрка групы "зялёных" у Еўрапейскім парламэнце Рэбэка Хармс перакананая, што толькі міратворчая місія ААН можа гарантаваць рэжым спынення агню на ўсходзе Украіны.
Як паведамляе УНІАН, пра гэта яна заявіла сёння ў Брусэлі ў інтэрв'ю журналістам.
"Ідэя паліцэйскай місіі Еўрапейскага Звязу - гэта няправільны інструмэнт, бо ён недастаткова моцны. Вам патрэбныя «блакітныя шаломы». Я не магу паверыць, што без місіі абароны рэжым спынення агню будзе працаваць", - заявіла еўрадэпутатка.
Хармс мяркуе, што існая на сённяшні дзень маніторынгавая місія АБСЕ таксама не з'яўляецца тым інстытутам, які можа гарантаваць, што лінія размежавання будзе паважацца.
"Калі вы хочаце міру, АБСЕ не з'яўляецца сілай, якая гэта гарантуе, а "блакітныя шаломы", - сказала палітык, адзначыўшы, што да маніторынгавай місіі на ўсходзе Украіны таксама мала даверу.
Гаворачы аб магчымасці паставак зброі ўкраінскаму войску, Хармс адзначыла, што прыярытэтам застаецца "павага лініі размежавання". "Гэта павінна быць мэтай. Захад павінен сканцэнтравацца на ідэі, каб гэтая лінія паважалася. Я не давяраю ідэі паставак зброі", - падкрэсліла дэпутатка Еўрапарламэнта ад Нямеччыны.
Хармс таксама уважае, што новыя Менскія пагаднення з'яўляюцца "падрыхтоўкай да замарожвання канфлікту, а не развязаннем".
Акрамя таго, палітык моцна раскрытыкавала дыскусію ў ЕЗ наконт змякчэння санкцый супраць Расеі. "Я перакананая, што ЕЗ зрабіў вялікую памылку, калі пачаў гаварыць пра змякчэнне санкцый, гэта прычыняецца да пагаршэння сітуацыі. Тое, што сказала Магерыні (высокая прадстаўніца ЕЗ), было жудасна і ў дрэнны момант", - заявіла Хармс.
Палітык таксама сказала, што ў часе свайго знаходжання на ўсходзе Украіны яна пачула ад грамадзян, як яны слухаюць «камэнтары еўрапейскіх лідэраў аб пераважным выкананні спынення агню, але, у той жа час, бачаць Дебальцава».
Паводле ейнага перакананні, еўрапейцы "павінны быць сур'ёзнымі, каб спыненне агню працавала".
Акрамя таго, Хармс мяркуе, што "без падтрымкі ЕЗ вайна заб'е рэформы" ва Украіне, у чым і палягае "ідэя Пуціна". "Мы павінны зрабіць усё, каб гэтыя рэформы не пацярпелі крах", - падкрэсліла еўрадэпутатка.