13 лiстапада 2024, Серада, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады не адмовіліся ад размяшчэння еўрабондаў на $1 мільярд

1
Улады не адмовіліся ад размяшчэння еўрабондаў на $1 мільярд

Беларускія ўлады сцвярджаюць, што пакуль не адмовіліся ад планаў размяшчэння выпуску дзесяцігадовых еўрабондаў на суму ў 1 млрд. даляраў.

Як заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі, размяшчэнне еўрабондаў будзе зробленае пры наяўнасці спрыяльных замежных і ўнутраных умоў, піша АФН.

Ён не ўдакладніў, што трэба разумець пад спрыяльнымі ўмовамі.

У жніўні гэтага года Беларусі трэба пагасіць дэбютны выпуск пяцігадовых еўрабондаў на суму ў 1 млрд. даляраў.

Сёння каціроўкі беларускіх дэбютных еўрабондаў на Франкфурцкай біржы ўпалі яшчэ на 1,72% адсоткавых пункта да 94,00% ад кошту наміналу.

Дысконт 6% і купонны даход па бондах 8,5% гадавых азначаюць, што сёння кошт замежных запазычанняў для Беларусі складае блізу 14,5% гадавых. Размяшчэнне еўрабондаў з такім купонным даходам проста паставіць краіну на калені.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках