25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскія прадпрымальнікі: З 1 сакавіка не выходзім на працу

36
Берасцейскія прадпрымальнікі: З 1 сакавіка не выходзім на працу

ІП не бачаць магчымасці надалей працаваць у новых умовах.

Берасцейскія прадпрымальнікі з 1 сакавіка не выходзяць на працу. Прадстаўнікі малога бізнэсу спадзяюцца на рэакцыю ўлады. Пра гэта заявіла сябра Рады прадпрымальнікаў рынку ЦУМ Ларыса Быцко. Яна падкрэслівае, што ўмовы для прадпрымальнікаў у Мытным саюзе былі створаныя на словах, а на справе - людзі пазбаўляюцца працоўных месцаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

- Дзейнасць у нас адна - з 1 сакавіка мы не выходзім на працу. Гэта не забастоўка, гэта немагчымасць прадаўжаць працу. Рэшткамі тавару гандляваць мы не маем права. Дакументы, якія мы прывозім з Масквы - гэта поўная «ліпа», пакет дакументаў прадаецца на рынку, такія дакументы каштуюць 500 рублёў. «Ліпу» гэтую запаўняюць нам там на кампутары - гэта яшчэ 500 рублёў каштуе. А падаваць такія дакументы мы не маем права - распавяла яна.

Найбліжэйшыя планы прадпрымальнікаў - правядзенне сустрэч з прадстаўнікамі падатковай інспекцыі і мясцовай улады. Нягледзячы на адсутнасць працы, цягам сакавіка будуць праходзіць арганізацыйныя сходу прадстаўнікоў малога бізнэсу, што пакуль не забаронена законам.

Раней ІП Магілёва заявілі пра падрыхтоўку акцыі пратэсту, якая запланаваная на 2 сакавіка.

Нагадаем, Форум індывідуальных прадпрымальнікаў, які адбыўся напярэдадні ў Менску, не развязаў галоўнай задачы, якая стаяла перад ягонымі ўдзельнікамі - адтэрмінаваць ўваходжанне ў дзеянне ўказа Лукашэнкі №222, які абавязвае мець з 1 сакавіка суправаджальныя дакументы на кожную адзінку тавару. Гандляваць без належных суправаджальных дакументаў праз тыдзень будзе забаронена. У выпадку парушэнняў прадпрымальнікаў будуць штрафаваць на 9 мільёнаў, а тавар будзе канфіскоўвацца. Ужо цяпер праходзяць масавыя стыхійныя праверкі і канфіскацыі.

Прадстаўнікі галіны канстатуюць, што ў выніку тысячы прадпрымальнікаў будуць вымушаныя спыніць дзейнасць, так як аптовыя базы ў Расеі, дзе ў асноўным і затаварваюцца беларусы, працуюць без сертыфікатаў.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках