25 лiстапада 2024, панядзелак, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марцін Угла: ЕЗ развязвае рукі Лукашэнку

2
Марцін Угла: ЕЗ развязвае рукі Лукашэнку

Абарона правоў чалавека павінна быць нарожным каменем замежнай палітыкі Швэцыі і ЕЗ.

Праваабарончая арганізацыя Östgruppen называе ўчорашні вырак магілёўскага суда аб працягу тэрміну турэмнага зняволення на адзін год палітвязню Мікалаю Дзядку з аднаго боку, надзвычай «арыгінальным», а з другога - «палітычна матываваным». Праваабаронцы заклікаюць урад Швэцыі моцна і выяўна крытыкаваць рэжым Лукашэнкі за пераслед дысідэнтаў, паведамляе «Радыё Свабода».

«У сваім выступе перад парламэнтарамі некалькі тыдняў таму кіраўніца МЗС Маргот Вальстрэм заявіла, што абарона правоў чалавека павінна быць нарожным каменем замежнай палітыкі Швэцыі. Калі гэта сур'ёзна, то Швэцыя павінна моцна рэагаваць на такія грубыя парушэнні гэтых правоў», - адзначае кіраўнік Östgruppen Марцін Угла.

Östgruppen хоча, каб стаўленне Швэцыі і ЕЗ да рэпрэсій у Беларусі і да таго, што пытанне правоў чалавека апошнім часам амаль цалкам знікла з парадку дня стасункаў з Менскам, было больш выяўным.

«Швэцыя і ЕЗ, на жаль, неаднаразова заплюшчвалі вочы на сур'ёзныя злоўжыванні ў гэтай галіне, развязваючы такім чынам Лукашэнку рукі, каб працягваць прыгнёт народа Беларусі», - дадаў праваабаронца.

Суд над палітвязнем Мікалаем Дзядком прайшоў 26 лютага. Актывіста прысудзілі да яшчэ аднаго году зняволення.

Праваабаронцы адзначаюць, што цягам апошніх месяцаў улады Беларусі ўзмацнілі рэпрэсіі супраць апазіцыі, журналістаў і прадпрымальнікаў. З'явіліся новыя палітвязні, пачасціліся прэвентыўныя арышты грамадскіх актывістаў, прыняты шэраг новых рэпрэсіўных законаў у дачыненні да СМІ, ідзе блакаванне незалежных сайтаў, узмацніўся ціск на дробны бізнэс. Экспэрты звязваюць узмацненне рэпрэсій з тым, што многія еўрапейскія чыноўнікі заплюшчваюць вочы на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і спрабуюць наладзіць «дыялог» з дыктатарам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках