25 красавiка 2019, Чацвер, 5:49
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Пратэст у Менску: анархісты перацялі вуліцу (Відэа)

23

Актывісты анархісцкага руху патрабавалі вызваліць палітвязня Мікалая Дзядка.

Учора ўвечары анархісты перацялі адну з менскіх вуліц. Актывісты расцягнулі на праезнай частцы банэр «Свабоду анархісту Мікалаю Дзядку», запалілі фаер і скандавалі «Свабоду Дзядку», піша revbel.org.

Нагадаем, палітвязень Мікалай Дзядок быў затрыманы ўвосень 2010 года і прысуджаны да пяцігадовага зняволення. Ён мусіў выйсці на волю 3 сакавіка 2015 года ў сувязі са сканчэннем тэрміну адбыцця пакарання. 26 лютага ён быў прысуджаны да яшчэ аднаго году зняволення.

Праваабаронцы адзначаюць, што за апошнія месяцы ўлады Беларусі ўзмацнілі рэпрэсіі супраць апазіцыі, журналістаў і прадпрымальнікаў. З'явіліся новыя палітвязні, пачасціліся прэвентыўныя арышты грамадскіх актывістаў, прыняты шэраг новых рэпрэсіўных законаў у дачыненні да СМІ, пачасцілася блакаванне незалежных сайтаў, узмацніўся ціск на дробны бізнэс. Экспэрты звязваюць узмацненне рэпрэсій з тым, што шмат якія еўрапейскія чыноўнікі заплюшчваюць вочы на парушэнне правоў чалавека ў Беларусі і спрабуюць наладзіць «дыялог» з дыктатарам.