Фінляндыя, ЗША і Швецыя праводзяць супольныя вучэнні
2- 6.02.2015, 17:08
- 6,723
Манеўры пройдуць на мяжы з Расеяй.
Фінляндыя возьме ўдзел у супольных вайскова-паветраных вучэннях з ЗША і Швецыяй, якія пройдуць у сакавіку цягам трох тыдняў. Пра гэта паведаміў у пятніцу прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Нііністэ, піша YLE.
Пастанова аб удзеле была прынятая на сходзе прэзідэнта з урадавай камісіяй у замежнай палітыцы і палітыцы бяспекі.
Фінляндыя будзе на вучэннях першыя два тыдні трэніравацца у тым ліку з амерыканскімі знішчальнікамі, на апошнім тыдні да іх далучацца сілы абароны Швецыі. Чакаецца, што ЗША будуць прадстаўлены на вучэннях знішчальнікамі F-16, паведамляе "Карэспандэнт".
Вучэнні пройдуць у паветранай прасторы Фінляндыі і Швецыі, а таксама ў міжнароднай паветранай прасторы над Балтыйскім морам.
Адзначым, што працягласць агульнай мяжы Расеі і Фінляндыі складае 1, 3 тысячы км.
Нагадаем, раней міністр замежных спраў Фінляндыі Эркі Туоміоя заявіў, што ягоная краіна можа падтрымаць новыя санкцыі Еўрапейскага звяза супраць Расеі, калі таго запатрабуе сітуацыя.