23 снежня 2024, панядзелак, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справу Мікалая Дзядка зноў адправяць пракурору

2
Справу Мікалая Дзядка зноў адправяць пракурору

Следчы ў панядзелак перадасць справу палітвязня пракурору для накіравання ў суд.

«У пятніцу дадатковае расследаванне справы майго сына скончылася. Мікалай і ягоны адвакат скончылі знаёміцца з матэрыяламі справы. Следчы ім сказаў, што ў панядзелак перадасць справу пракурору для накіравання ў суд. Мінулым разам пасля такога ж дзеяння пракурор вярнуў справу для дадатковага расследавання. Што будзе цяпер, мы не ведаем», - распавялі «Радыё Свабода» бацькі палітвязня.

Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок у сакавіку павінен выйсці на волю - у яго мінае тэрмін 4,5 гады, прызначаны судом нібыта за напад на афіцыйныя будынкі. Але ўвосень 2014 года ў магілёўскай турме на Мікалая Дзядка была заведзеная крымінальная справа нібыта за непадпарадкаванне, згодна з якой палітвязню пагражае яшчэ не менш за год зняволення. Следства ў гэтай справе здоўжылася, бо пракуратура вяртала матэрыялы на дадатковае расследаванне.

Сваякі Мікалая Дзядка кажуць, што апошнім часам у яго пагоршыўся стан здароўя. У турме Мікалай Дзядок лячыўся ад хваробы страўніка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках