23 снежня 2024, панядзелак, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель, Аланд, Пуцін і Парашэнка зноў абмяркуюць Украіну

7
Мэркель, Аланд, Пуцін і Парашэнка зноў абмяркуюць Украіну

Сёння адбудуцца тэлефонныя перамовы аб украінскім крызісе паміж лідэрамі Украіны, Расеі, Нямеччыны і Францыі.

Дамоўленасць аб іх была дасягнутая падчас візіту канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель і прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда ў Кіеў і Маскву. Падчас перамоў з украінскім прэзідэнтам Пятром Парашэнкам і расейскім лідэрам Уладзімірам Пуціным яны абмеркавалі новыя мірныя ініцыятывы, падрабязнасці якіх пакуль не выдаюцца, перадае BBC.

Франсуа Аланд паведаміў толькі, што прапанаваны ім з Мэркель план прадугледжвае стварэнне буфернай зоны шырынёй 50-70 кіламэтраў уздоўж лініі, якая падзяляе ўкраінскія войскі і сэпаратыстаў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай "народных рэспублік".

Аланд заявіў таксама, што праведзеныя ў пятніцу перамовы з Уладзімірам Пуціным у Крамлі былі адной з астатніх магчымасцяў спыніць эскалацыю ваеннага канфлікту на ўсходзе Украіны.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла на брыфінгу ў рамках міжнароднай канферэнцыі ў пытаннях бяспекі ў Мюнхэне, што яна па-ранейшаму не ўпэўненая ў тым, што чынныя дыпламатычныя намаганні апошніх дзён для ўрэгулявання крызісу ва Украіне прычыняцца да станоўчага выніку. Мэркель падкрэсліла, што ўкраінскі крызіс не можа быць развязаны ваенным шляхам, і што патрэбныя сур'ёзныя крокі для таго, каб аджывіць укладзеныя ў верасні менскія пагадненні.

Выступаючы ў суботу на канферэнцыі ў Мюнхэне, прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка таксама казаў пра патрэбу як мага хутчэй прыйсці да мірнага развязання канфлікту на ўсходзе Украіны. "Развязанне не можа быць адкладзенае. Канфлікт трэба развязваць, а не замарожваць. Аднаўленне міру ва Украіне - наша асноўная мэта. Для гэтага трэба аб'яднаць нашы намаганні", - сказаў Парашэнка.

Пры гэтым ён даў зразумець, што Кіеў не пагодзіцца на перагляд і ўнясенне змен у дэмаркацыйную лінію размежавання старон канфлікту на ўсходзе Украіны, якая змяшчаецца ў менскіх пагадненнях.

Выступаючы ў Мюнхэне, Парашэнка паказаў расейскія пашпарты і вайсковыя пасведчанні - з ягоных слоў, яны належаць расейскім вайскоўцам, якія ваявалі на Ўкраіне.

Масква адмаўляе, што яе рэгулярныя часткі ваююць у Данбасе на баку сэпаратыстаў, заяўляючы, што там знаходзяцца толькі добраахвотнікі і "вайскоўцы ў адпачынку ".

У сваю чаргу, міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў у сваім выступе ў Мюнхэне зноў падкрэсліў, што Масква выступае за наўпроставыя перамовы Кіева з прарасейскімі сэпаратыстамі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках