23 снежня 2024, панядзелак, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрыя Рубцова дапытваюць у Следчым камітэце

3
Юрыя Рубцова дапытваюць у Следчым камітэце

Гомельскага актывіста, які адбывае пакаранне ў спецкамендатуры вёскі Куплін, 9 лютага адвезлі ў раённы Следчы камітэт на допыт.

Гэтую інфармацыю палітвязень паспеў перадаць праз тэлефон.

Адной з магчымых прычын зацікаўленасці следчых Рубцова праваабаронцы называюць адкрыццё крымінальнай справы за ўхіленне ад адбыцця пакарання, што прадугледжана артыкулам 415 Крымінальнага кодэкса РБ. Санкцыі гэтага артыкула - да 3 гадоў пазбаўлення волі. Імаверна, пасля допыту інфармацыі з'явіцца больш.

1 лютага Юры Рубцоў атрымаў ад кіраўніцтва папраўчай установы адкрытага тыпу №7 папярэджанне паводле арт. 415 КК за ўхіленне ад адбыцця пакарання, піша ПЦ «Вясна».

Юры Рубцоў уважае гэта за поўную лухту. Як можна знаходзіцца ў месцы пакарання і адначасова ўхіляцца ад пакарання.

А ў тым, што ён патрабуе працу з сярэднім заробкам у 600 даляраў, нічога дзіўнага няма: кожны хоча нармальна жыць. Тым больш, што зняволеныя знаходзяцца на поўнай самаакупнасці, мяркуе актывіст.

У кастрычніку 2014 суддзя Цэнтральнага суду Менску Наталля Вайцяховіч пакарала Юрыя Рубцова 1,5 гадамі «хіміі» нібыта за абразу суддзі Кірыла Палулеха. Той судзіў актывіста вясной - пасля акцыі «Чарнобыльскі шлях - 2014». Рубцоў быў на шэсці ў цішотцы з надпісам «Лукашэнка, сыходзь!».

Калі суддзя Кірыл Палулех пагадзіўся судзіць Юрыя ў такім выглядзе, той, са слоў суддзі, назваў яго «падонкам». Касацыйную скаргу Рубцова Менскі гарадскі суд адхіліў.

Праваабарончы «Вясна» і Беларускі Хельсінскі камітэт заявілі, што абмежаванне волі Юрыя Рубцова ў папраўчай установе адкрытага тыпу дае падставы кваліфікаваць яго як палітычнага зняволенага.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках