Сведку забойства Нямцова трымаюць пад узмоцненай аховай
21- 1.03.2015, 14:25
- 62,279
Дзяўчына хоча вярнуцца ва Украіну.
Ключавая сведка ў справе аб забойства апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова, грамадзянка Ўкраіны Ганна Дурыцкая знаходзіцца пад аховай, праваахоўныя органы абмяжоўваюць яе перасоўванне, паведамляе яе адвакат.
"Ганна знаходзіцца на кватэры аднаго з прыхільнікаў Нямцова. Яе трымаюць пад узмоцненай вартай і нікуды не пускаюць", - сказаў "Интерфаксу" у нядзелю адвакат сведкі Вадзім Прохараў.
"Цяпер яна дала ўсе неабходныя паказанні, у следчых дзеяннях мы паўдзельнічалі. Таму яшчэ ўчора Ганна напісала афіцыйную заяву ўкраінскаму консулу, каб ёй дапамаглі як мага хутчэй вярнуцца на радзіму ў Кіеў", - сказаў адвакат.
Ён дадаў, што цяпер ніякіх новых звестак аб расследаванні справы забойства Нямцова ў яго няма.
Нагадаем, раней паведамлялася, што консул Украіны ў Маскве Генадзь Брэскаленка паведаміў пра тое, што яму не ўдалося сустрэцца з грамадзянкай Украіны Ганнай Дурыцкай, якая суправаджала расейскага апазіцыянера Барыса Нямцова пад час забойства.
Барыса Нямцова забілі позна ўвечары 27 лютага на Вялікім Маскварэцкім мосце ў Маскве недалёка ад Крамля. Паліцыя расследуе факт паводле артыкула аб забойстве.