У Мінску міліцыя забараняе асвятляць акцыю памяці Нямцова
14- 1.03.2015, 15:34
- 24,706
Журналістам не дазваляюць фатаграфаваць акцыю, якая праходзіць каля расейскай амбасады.
У Мінску 1 сакавіка адначасова з жалобным маршам у Маскве ля сцен расейскай амбасады праходзіць акцыя памяці расійскага апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова. Разам з тым міліцыя па просьбе амбасады перашкаджае журналістам асвятляць акцыю, піша krynica.info.
Ва ўсіх журналістаў ля амбасады перапісваюць дадзеныя і не дазваляюць фатаграфаваць акцыю.
Удзельнікі мерапрыемства маюць намер ускласці кветкі да амбасады і запаліць свечкі.
Расейскі апазіцыянер Барыс Нямцоў быў забіты ўвечары 27 лютага ў самым цэнтры Масквы недалёка ад Крамля.