Глеб Паўлоўскі: Супраціў у Расеі будзе нарастаць
2- 1.03.2015, 16:55
- 19,521
Сённяшняе жалобнае шэсце - гэта знак супраціву расейцаў дзеянням улад.
Кіраўнік Фонду эфектыўнай палітыкі Глеб Паўлоўскі мяркуе, што сённяшняе жалобнае шэсце памяці Барыса Нямцова з'яўляецца сведчаннем супраціву негатыўным працэсам у Расеі. Пра гэта ён сказаў у камэнтары тэлеканалу "Дождь" падчас шэсця.
На пытанне, чаму ён прысутны сёння на акцыі, Паўлоўскі адзначыў: "Я думаю, што як і большасць, (я прыйшоў сюды) не ў сувязі з Барысам (Нямцовым). Бо можна прыйсці і на цывільную паніхіду. (Прыйшлі сюды ), каб паказаць, што з намі нельга так абыходзіцца".
"Я думаю, што гэта знак супраціву. І гэта супраціў цяпер будзе нарастаць", - падкрэсліў палітолаг.
У Маскве сёння праходзіць узгодненае з уладамі жалобнае шэсце памяці забітага напярэдадні апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова.
Нагадаем, Нямцова застрэлілі ў цэнтры Масквы позна ўвечары 27 лютага. Са слоў відавочцаў, у яго стрэлілі, сама менш, шэсць разоў. Палітык памёр на месцы.