23 снежня 2024, панядзелак, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пытанне палітвязняў Беларусі абмяркоўвалі ў Брусэлі

2

Пытанні абароны правоў чалавека былі ўзнятыя падчас сустрэчы з еўрачыноўнікамі.

Вольга Кавалькова ад імя аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» сустрэлася з еўрадэпутатамі і еўрапейскімі палітыкамі ў Брусэлі. Падчас сустрэч былі ўзнятыя пытанні правоў чалавека ў Беларусі, палітвязняў, пытанне правоў і ролі жанчын, палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, а таксама ўплыў украінскіх падзей на грамадства.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

На сустрэчы прысутнічалі: граф Аляксандр Ламбсдорф - віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента, Невен Міміца - еўракамісар у міжнародным супрацоўніцтве і развіцці, Алена Валенсіяна - старшыня праваабарончага падкамітэту Еўрапарламента, Ганна Заборская - дэпутат Еўрапарламента, чалец Хрысціянска-Дэмакратычнага Руху Славаччыны, Сільвіё Ганзата - дырэктар у правах чалавека і дэмакратыі, Еўрапейская служба замежнапалітычнай дзейнасці і іншыя.

«Маўклівы дыялог Еўразвязу з беларускімі ўладамі прыводзіць да ўмацавання рэжыму Лукашэнкі. Еўропе неабходная цвёрдая і выразная пазіцыя ў дачыненні да ўладаў Беларусі, напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі яна павінна быць такой - ніякіх рэпрэсій у дачыненні да апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, вызваленне ўсіх палітвязняў, магчымасць рэгістрацыі грамадскіх і палітычных арганізацый. У варунках рэпрэсій і невыканання гэтых патрабаванняў - неадкладнае ўвядзенне санкцый. Правядзенне Менскіх сустрэч і прыезд у Менск еўрапейскіх і амерыканскіх палітыкаў і іх дыялог з уладамі - памылка, бо гэта дае ўладзе магчымасць адчуць сябе мацнейшай - у дні сустрэч у Менску на волю павінен быў выйсці Мікалай Дзядок, але ягонае зняволенне падоўжылі яшчэ на год, гэта паказвае стаўленне ўлады да дэмакратыі і правоў чалавека. І гэта стаўленне вось ужо 20 гадоў толькі пагаршаецца», - адзначыла Вольга Кавалькова.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках