Міліцыя праводзіць ператрус у кватэры магілёўскага журналіста
- 12.03.2015, 10:22
- 9,768

Падставай для гэтага стала распачынанне крымінальнай справы.
Ігар Барысаў рэдагуе сайт «Наш Могилев». Раней з падобнага роду пераследам журналіст не сутыкаўся. Падставай для ператрусу нібыта стала крымінальная справа паводле артыкула 188 КК «Паклёп у публічным выступе, альбо ў сродках масавай інфармацыі», якую завялі супраць журналіста, паведамляе «Радыё Свабода».
Пра ператрус паведаміў мясцовы праваабаронца Барыс Бухель, спаслаўшыся на паведамленне жонкі журналіста. На званкі Ігар Барысаў не адказвае.