Светлагорскі завод жалезабетонных вырабаў перавялі на чатырохдзёнку
3- 12.03.2015, 14:24
- 14,486
Ходзяць чуткі аб пераходзе на 2/3 стаўкі з 16 сакавіка.
Пра гэта charter97.org паведаміў чытач Сяргей Коцікаў
«ААТ «Светлагорскі завод ЖБВіК» з сакавіка на чатырохдзёнцы. Панядзелак - выходны. Акрамя гэтага, ходзяць чуткі, што з 16 сакавіка усіх перавядуць на 2/3 стаўкі», - напісаў ён.
Супрацоўніца завода каментар даваць адмовілася, але ўдакладніла, што чатырохдзёнка сапраўды ёсць і датычыцца яна ўсіх.
«На чатырохдзёнцы працуюць усе без вынятку», - сказала яна.
Нагадаем, учора стала вядома пра прастой вядучых прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці. Прычыны кіраўніцтва не патлумачыла.