Ператрусы ў Магілёве: міліцыя прыйшла ў кватэру праваабаронцы
4- 12.03.2015, 16:11
- 12,184

Супрацоўнікі міліцыі праводзяць ператрус і канфіскоўваюць аргтэхніку ў кватэры праваабаронцы Барыса Бухеля.
Прычынай ператрусу з'явілася праверка паводле заявы гендырэктара ААТ «Лента» Сяргея Пятрова, які абвінаваціў у паклёпе на яго інтэрнэт-выданне «Наш Магілёў». Якая сувязь паміж праваабаронцам і гэтым сайтам, Барыс Бухель не сказаў, піша БелаПАН.
Сёння ж, 12 сакавіка, міліцыя правяла ператрус у кватэры намесніка старшыні БСДП (Грамада) Ігара Барысава. У яго канфіскаваныя тры камп'ютары, мадэм і нататнік.
Артыкул, у якім распавядалася пра гендырэктара «Ленты» Сяргея Пятрова, быў апублікаваны на сайце «Наш Магілёў» у студзені. У ім гаварылася, што «спадар Пятроў у адным з гульнявых клубаў Магілёва прайграў уласную чатырохпакаёвую кватэру і немалую суму акцый прадпрыемства». Гендырэктар называе гэта паклёпам.