23 лiстапада 2024, Субота, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Аўтуховіч: ІП не стае салідарнасці

6
Мікалай Аўтуховіч: ІП не стае салідарнасці

Прадпрымальнікам варта было абвясціць байкот і не выходзіць на працу.

«Захады, якімі прадпрымальнікі скарысталіся, каб не дазволіць ціснуць уладам, недастатковыя. Не стае салідарнасці, каб абараніць свае правы», - мяркуе былы палітвязень, прадпрымальнік з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч.

Паступова на рынкі вяртаюцца ІП, якія паверылі запэўненням улады, што тавар не канфіскуюць, паведамляе «Радыё Рацыя».

- На маю думку, трэба было байкатаваць і не выходзіць на працу. Цяпер «нагрузілі», выцягнулі грошы - і хай працуюць. Гэта проста ціск, каб выцягнуць з іх трохі грошай. Як толькі рынкі закрыліся, было відаць, што ўлады хацелі, каб тыя аднавілі працу і плацілі падаткі, таму што грошы патрэбныя.

Калі б прадпрымальнікі былі больш салідарныя, прадаўжалі абараняць свае інтарэсы, то, магчыма, дамагліся б вяртання старых падаткаў і працавалі б.

Нагадаем, згодна з указам №222 Аляксандра Лукашэнкі для ІП, для плацельшчыкаў адзінага падатку устанаўліваецца абавязак мець у наяўнасці на ўсе тавары, у тым ліку і на тыя, якія ўвозяцца з краін Мытнага саюза, дакументы, якія пацвярджаюць набыццё або паступленне гэтых тавараў. Пакуль ўказ не скасаваны, прадпрымальнікі баяцца праверак і канфіскацый. Разглядаецца варыянт павелічэння падаткаў у абмен на магчымасць далей гандляваць без сэртыфікатаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках