Людзей у «Экспабел» прапускаюць толькі праз металашукальнік
18- 17.03.2015, 10:49
- 37,083
17 сакавіка Лукашэнка наведае менскі гандлёва-забаўляльны цэнтр.
У аўторак, 17 сакавіка, Аляксандр Лукашэнка наведае менскі гандлёва-забаўляльны цэнтр «Экспабел», дзе павінен сустрэцца з прадпрымальнікамі.
Як паведамляе з месца падзеяў карэспандэнт «Еврорадио» Зміцер Лукашук, на ўваходах у будынак стаяць супрацоўнікі службы аховы Лукашэнкі. Людзей у прадуктовы магазін «Экспобела» прапускаюць толькі пасля агляду металашукальнікам.
Вядома, што сустрэча Лукашэнкі з прадпрымальнікамі будзе праходзіць у невялікай канферэнц-залі.
Нагадаем, што ІП перш за ўсё турбуюць змены ў заканадаўстве. Ад прадпрымальнікаў патрабуюць прадаваць тавары лёгкай прамысловасці абавязкова з сертыфікатамі Мытнага саюза. Гэтая норма павінна ўжо пачаць дзейнічаць, але новаўвядзенне адклалі. У адміністрацыі Лукашэнкі падрыхтавалі новы ўказ, які будзе кантраляваць дзейнасць індывідуальных прадпрымальнікаў. Згодна з ім, прадпрымальнікам дазволяць гандляваць без сертыфікатаў, але павялічаць фіксаваны падатак на даданую вартасць.
Фота: onliner.by