Дэвід Кэмеран: Пуцін не абмяжуецца Украінай, патрэбныя новыя санкцыі
1- 17.03.2015, 15:29
- 17,298
Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі перакананы, што Расейская Федэрацыя не абмяжуецца агрэсіяй супраць Украіны і можа напасці на краіны Балтыі.
Пра гэта Дэвід Кэмеран сказаў у інтэрв'ю амерыканскім СМІ, паведамляе Лігабізнэсінфарм.
Са слоў прэм'ера, агрэсіяй супраць Украіны Уладзімір Пуцін не абмяжуецца, затое можа пачаць атакаваць краіны Балтыі і іншыя дзяржавы. Кэмеран мяркуе, што для таго, каб спыніць Пуціна - патрэбныя новыя санкцыі.
Са слоў Кэмерана, развязаць крызіс ва Украіне з дапамогай зброі сусветная супольнасць пакуль не гатовая, але можа паўплываць эканамічна. "Расея мае патрэбу ў Захадзе значна больш, чым ён у ёй, а далейшыя эканамічныя абмежаванні могуць мець для РФ непрымальныя фінансавыя і эканамічныя наступствы на шмат гадоў наперад", - мяркуе ён.