8 лiстапада 2024, Пятніца, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікі Барысаўскага кансервавага завода адпачываюць за свой кошт

8
Супрацоўнікі Барысаўскага кансервавага завода адпачываюць за свой кошт

У сакавіку ўжо «адгулялі» 5 дзён.

Нядаўна ў рэдакцыю charter97.org паступіла шмат скаргаў ад супрацоўнікаў Беларускай чыгункі ў сувязі з варункамі працы: прымусовыя адпачынкі, выплата заробкаў і дапамог часткамі. На гэта адгукнуліся працоўныя іншых прадпрыемстваў. Адзін з чытачоў charter97.org распавёў пра тое, што адбываецца на ААТ «Барысаўскі кансервавы завод».

«Пакутуе не толькі БЧ: у Барысаве на кожным другім прадпрыемстве з'явілася маса тых, што маюць патрэбу ў адпачынках «за свой рахунак». А дзе ён, «свой» рахунак? Пры заробку 2 мільёны, як на барысаўскім кансервавым заводзе? Аднак усё роўненька па пяць дзён адгулялі у сакавіку!», - піша чытач.

На заводзе сайту charter97.org тлумачыць сітуацыю адмовіліся. Не тэлефонная, маўляў, размова.

«Прыязджайце асабіста, мы з вамі пагаворым. А праз тэлефон можа прадставіцца журналістам хто заўгодна. Калі коратка, то адпачынкі за свой кошт звязаныя з эканамічнымі пытаннямі», - сказалі ў прыёмнай дырэктара.

Нагадаем, апошнім часам многія прадпрыемствы пераводзяцца на скарочаны працоўны тыдзень або вымушаюць рабочых пісаць заявы на адпачынкі за свой кошт. Так, толькі напачатку сакавіка ў рэдакцыю charter97.org паступілі скаргі з такіх прадпрыемстваў як «Гомсельмаш», Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў, Светлагорскі завод жалезабетонных вырабаў, Бабруйскі завод дэталяў і агрэгатаў, «Магілёўтрансмаш», «Строммашына», МТЗ, «Гомельдрэў» , Менскі падшыпнікавы завод, Беларуская чыгунка, ААТ «Віцебскія прадукты» і іншыя.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках