Раман Бяссмертны: Спецслужбы РФ пачалі ў Беларусі дэзінтэграцыйныя працэсы
24- 18.03.2015, 9:34
- 38,212

Беларусь «кінуць у гульню, каб тарпедаваць краіны Балтыі».
Пра гэта падчас бестэрміновага тэлемарафона «Украина превыше всего» ў эфіры «5 канала» заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь (2009 - 2010), экс-віцэ-прэм'ер міністр Украіны Раман Бяссмертны, паведамляе Цензор.нет.
«Унутры самой Беларусі пачаліся вельмі сур'ёзныя дэзінтэграцыйныя працэсы, прычым яны ў большай ступені накіраваны супраць самога Лукашэнкі», - сказаў ён.
«Лёс Беларусі, як і лёс Лукашэнкі, знаходзіцца ў руках Крамля. Відавочна наступіў момант, калі яе (Беларусь) «кінуць у гульню», каб тарпедаваць балтыйскія краіны», - дадаў Бяссмертны.