24 снежня 2024, aўторак, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Пашырэнне санкцый супраць РФ не падтрымліваюць 7 краін ЕЗ

8
Bloomberg: Пашырэнне санкцый супраць РФ не падтрымліваюць 7 краін ЕЗ

Супраць далейшага пашырэння антырасейскіх санкцый выступаюць сем краін Еўразвязу, сярод якіх Вугоршчына, Славакія, Аўстрыя, Гішпанія, Кіпр, Італія і Грэцыя.

Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg, паведамляе РБК-Украина.

У лютым Маскву наведаў кіраўнік Кіпра Нікас Анастасіадзіс і прэм'ер-міністр Італіі Матэа Рэнцы, апошні быў адзначаны як «прывілеяваны партнёр Пуціна», удакладняе агенцтва. У красавіку чакаецца прыезд у Маскву прэм'ера Грэцыі Алексіса Цыпраса. «Разам з Вугоршчынай, Славакіяй, Аўстрыяй і Гішпаніяй, тры краіны неахвотна паставіліся да эканамічнага стрымлівання ў пратэст умяшання Расеі ва Украіну», - піша выданне.

«Імаверным вынікам з'яўляецца - тое, што яны не пагодзяцца цяпер пралангаваць санкцыі, і яны будуць адкладаць да апошняга моманту, перш чым санкцыі скончацца», - заявіў Bloomberg былы брытанскі дыпламат Ян Бонд.

Апошнімі тыднямі супраць узмацнення жорсткасці санкцый выступілі Францыя, Італія і Гішпанія, якія далі зразумець, што датэрміновае падаўжэнне санкцый, на іх думку, справакуе Маскву, а Менскае перамір'е паставіць пад пагрозу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках