«Гродна Азот» хочуць прадаць без конкурсу
7- 18.03.2015, 14:34
- 17,258
Частка дзяржпакету акцый ААТ «Гродна Азот» можа быць прададзеная паводле вынікаў наўпроставых перамоваў без правядзення конкурсу.
Пра гэта заявіў у сераду ў Менску на прэс-канферэнцыі старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ігар Ляшэнка, піша «Інтэрфакс».
«Конкурс што да «Гродна Азота» ўжо аб'яўляўся, але ён не адбыўся. Мы бачым, што калі нейкі інвестар будзе адчуваць у сабе дастаткова сіл для выканання нашых патрабаванняў, то гэтая праца можа быць праведзеная ў індывідуальным парадку», - сказаў ён.
Разам з тым ён адзначыў, што цяпер не можа паведаміць, з якімі канкрэтна кампаніямі ідуць перамовы.
«Гродна Азот» з'яўляецца найбуйнейшым у Беларусі прамысловым спажыўцом прыроднага газу, які выкарыстоўвае ў якасці сыравіны для вытворчасці азотных угнаенняў.
У статутным капітале АТ 99,97% акцый, якія належыць дзяржаве і знаходзяцца ў аператыўным кіраванні канцэрна «Белнафтахім».
У траўні 2014 года Дзяржаўны камітэт маёмасці Беларусі абвясціў конкурсны адбор інвестара для ўдзелу ў прыватызацыі часткі долі дзяржавы ў ААТ «Гродна Азот». Да продажу прапаноўвалася 1 млн 629 тысяч 515 акцый, доля якіх у статутным фондзе грамадства складае 25% плюс адна акцыя. Стартавы кошт пакета - $414 млн.
Беларускія ўлады шукалі інвестара, які б меў уласныя рэсурсы або гарантыі пастаўшчыка газу на ўкладанне з ім кантракта на пастаўку прыроднага газу ў аб'ёме, які забяспечвае поўную загрузку магутнасцяў прадпрыемства і новага азотнага комплексу цягам не менш за 10 гадоў. Пры гэтым кошт прыроднага газу павінен забяспечваць рэнтабельную працу прадпрыемства з нормай прыбытку, якая б гарантавала яго існую дзейнасць і выкананне ўсіх крэдытных абавязанняў.
У пачатку снежні 2013 г. тры расейскія кампаніі і адна кампанія з Катара заявілі аб зацікаўленасці ўзяць удзел у прыватызацыі беларускага вытворцы азотных угнаенняў ААТ «Гродна Азот» шляхам набыцця часткі долі дзяржавы.
Прыкладна тады ж амбасадар Расеі ў Беларусі Сурыкаў заявіў, што расейская кампанія «ЕўраХім» больш блізкая да дасягнення дамоўленасці з беларускім бокам аб уваходжанні ў інтэграцыйны праект на базе ААТ «Гродна Азот», чым ААТ «Газпром».
У 2013 годзе «Гродна Азот» быў уключаны ў пералік беларускіх прадпрыемстваў, на базе якіх плануецца ствараць беларуска-расейскія інтэграцыйныя СП.