За месяц у вымушаныя адпачынкі адправілі 60 тысяч беларусаў
29- 19.03.2015, 8:47
- 28,195
Колькасць працаўнікоў, якіх перавялі на скарочаны графік працы, вырасла ўдвая.
Гэта вынікае са звестак, апублікаваных Нацыянальным статыстычным камітэтам.
Колькасць работнікаў, якім наймальнікі падалі адпачынкі без захавання заробку або з яго частковай выплатай у студзені склала 59614 чалавек, што на 56,5% больш за леташні паказчык за аналагічны перыяд.
На ўмовах няпоўнага працоўнага тыдня былі занятыя 43908 беларусаў, што на 127,4% больш, чым за аналагічны перыяд летась.
Колькасць беларусаў, якія не працавалі цэлую змену або поўны працоўны дзень, паводле вынікаў студзеня гэтага года склала 72 150 чалавек. За аналагічны перыяд 2014 такая інфармацыя адсутнічае.
Нагадаем, апошнім часам многія прадпрыемствы пераводзяцца на скарочаны працоўны тыдзень або вымушаюць рабочых пісаць заявы аб адпачынку за свой кошт. Так, толькі за пачатак сакавіка ў рэдакцыю charter97.org паступілі скаргі з такіх прадпрыемстваў як «Гомсельмаш», Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў, Светлагорскі завод жалезабетонных вырабаў, Бабруйскі завод дэталяў і агрэгатаў, «Магілёўтрансмаш», «Строммашына», МТЗ, «Гомельдрэў», Менскі падшыпнікавы завод, Беларуская чыгунка, ААТ «Віцебскія прадукты» і іншыя.
2014 146,1 тысячы супрацоўнікаў прамысловасці працавалі ў рэжыме вымушанай няпоўнай занятасці. У параўнанні з 2013 годам іх колькасць павялічылася на 39,8%. Больш за ўсіх па гэтым паказчыку вызначылася апрацоўчая прамысловасць - 98,4% выпадкаў вымушанай няпоўнай занятасці.