Валютны прыбытак Беларусі ў студзені абрынуўся на чвэрць
8- 2.03.2015, 17:03
- 15,073
У Беларусі ў студзені 2015 паступленне валютнай выручкі склала $2,547 млрд, што на 24,2% менш, чым у снежні 2014 года.
Таксама гэта на 20% менш, чым у студзені 2014 года, паведамляецца ў статыстычнай справаздачы Нацыянальнага банка.
Гэта тлумачыць, чаму на вяртанне выручкі або зніжэнне так званай дэбіторскай запазычанасці ўлады краіны кінулі Генпракуратуру, а Нацбанк спрабуе заткнуць пралом, што выкліканы асаблівасцямі валютнага заканадаўства, казкамі пра фортфэйтынг і вэксалі, піша АФН.
Падзенне прыбытку ў студзені выкліканае нізкай актыўнасцю праз святы, мерамі ў стабілізацыі сітуацыі на валютным рынку і падзеннем коштаў нафты і нафтапрадуктаў.
У сваю чаргу плацяжы імпарту ў студзені склалі $2,547 млрд, знізіўшыся на 41,5% да снежня 2014 года і на 31,9% да студзеня 2014 года.